Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан: кіраўніцтва Оскай вобласьці адказнае за міжэтнічныя сутычкі


У Кіргізстане кіраўнік дзяржаўнай камісіі для расьсьледаваньня міжэтнічных сутычак на поўдні краіны Абдыганы Эркебаеў усклаў палітычную адказнасьць за іх на часовы ўрад і кіраўніцтва Оскай вобласьці. Таксама ён абвінаваціў у распальваньні канфлікту сваякоў былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева, якія выкарыстоўвалі крымінальныя колы і наркагрупоўкі.

У выніку сутычак на поўдні Кіргізстану ў чэрвені 2010 году загінулі, паводле афіцыйных дадзеных, болей як 400 чалавек.
XS
SM
MD
LG