Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнты ЗША і Францыі абмеркавалі фінансавыя праблемы


Сёньня Вашынгтоне адбылася сустрэча прэзыдэнтаў Францыі і ЗША Нікаля Сарказі і Барака Абамы.

Барак Абама на сустрэчы заявіў, што Злучаныя Штаты і Францыя павінны дзейнічаць сумесна для вырашэньня фінансавых праблем, якія ўзьнікаюць, па меры таго, як сьвет пераадольвае наступствы глябальнага эканамічнага крызісу.

Прэзыдэнты ЗША і Францыі абмеркавалі парадак дня заплянаваных у гэтым годзе самітаў "вялікай васьмёркі" і "Групы 20-ці".

Францыя зьяўляецца часовым старшынём абедзьвюх груп і будзе гаспадыняй абедзьвюх канфэрэнцый.
XS
SM
MD
LG