Абвінавачаных у «арганізацыі масавых беспарадкаў» 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці ў Менску грамадзянаў Расеі Арцёма Брэўса і Івана Гапонава 11 студзеня маюць наведаць супрацоўнікі расейскага консульства.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік амбасады Расеі ў Беларусі Вадзім Гусеў:
«Заўтра мы зь імі сустракаемся. Мы ў курсе ўсіх спраў, усё знаходзіцца на кантролі ў амбасады, таму няма падставаў дзеля таго, каб турбавацца. Заўтра ўсё будзе вядома больш падрабязна».
Брэўса і Гапонава, якія стала пражываюць у Беларусі, затрымалі ўвечары 19 сьнежня і асудзілі на 10 сутак адміністратыўнага арышту кожнага — за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Пасьля выхаду на волю 29 сьнежня маладыя людзі зноў былі ўзятыя пад варту паводле артыкула Крымінальна-працэсуальнага кодэксу «паводле непасрэдна ўзьніклага падазрэньня ў зьдзяйсьненьні злачынства». Максымальная санкцыя паводле артыкула — 15 гадоў пазбаўленьня волі.
Усяго падчас разгону апазыцыйных акцый 19 і 20 сьнежня было затрымана 12 грамадзянаў Расеі. Фатограф з Санкт-Пецярбургу Аляксандар Астаф’еў вызвалены на рашэньне суду пасьля трох сутак знаходжаньня ў ізалятары-разьмеркавальніку і выплаты штрафу. Астатнія 11 расейцаў атрымалі тэрміны да 15 сутак, але пасьля доўгіх перамоваў на зьнешнепалітычным узроўні былі выпушчаныя на волю 29 сьнежня — адбыўшы 10-суткавыя арышты.
Але для Брэўса і Гапонава тэрмін зьняволеньня працягнуты на няпэўны тэрмін.