Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: Актывіста АГП дапыталі ў КДБ


Кіраўніка бабруйскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Бузінаева дапыталі ў КДБ як сьведку па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19–20 сьнежня. Паводле актывіста, допыт вёў сьледчы Павел Сілкін.

Бузінаеў: «Ад мяне патрабавалі, каб я сам прызнаў факт свайго ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі апазыцыі на плошчы Незалежнасьці. Я адмовіўся. Сказаў, што буду адказваць толькі тады, калі мне самому прад’явяць факты майго ўдзелу ў беспарадках. Тады мяне пачалі палохаць адказнасьцю за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Пасьля гадзіны гутаркі мяне адпусьцілі».

На Магілёўшчыне па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19–20 сьнежня ў КДБ дапыталі дзесяць чалавек: чатырох у Бабруйску, пяцёх у Магілёве і аднаго ў Шклове.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG