Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швайцарскага банкіра судзяць з-за WikiLeaks


Швайцарскі банкір, чые дзеяньні прывялі да непрацяглага закрыцьця выкрывальніцкага парталу WikiLeaks на загад амэрыканскага суду тры гады таму, паўстане перад судом па падазрэньні ў шырэньні канфідэнцыйных дакумэнтаў. Названыя дакумэнты нібыта дэманстравалі тое, як супрацоўнікі банку дапамагалі багатым кліентам ухіляцца ад падаткаў.

Рудольф Эльмэр, які на той час працаваў у швайцарскім банку Julius Baer, атрымаў пазоў зьявіцца ў суд у Швайцарыі 19 студзеня паводле абвінавачаньня ў парушэньні банкаўскай тайны.

Гэты выпадак называецца першым, калі інфарматар WikiLeaks паўстане перад судом.

Эльмэр прызнаў, што перадаў інфармацыю аб апэрацыях свайго банку падатковай інспэкцыі і шэрагу мэдыяў. Калі інфармацыя зьявілася на партале WikiLeaks, суд у ЗША загадаў прыпыніць дзейнасьць сайту за "незаконнае распаўсюджаньне выкрадзеных банкаўскіх дадзеных".
XS
SM
MD
LG