Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI заклікаў сусьветных лідэраў прыкласьці большыя намаганьні ў справе абароны хрысьціян ад дыскрымінацыі і гвалту.
Аб гэтым пантыфік заявіў на сустрэчы з акрэдытаванымі пры Ватыкане пасламі, камэнтуючы нядаўнія напады на хрысьціян у Эгіпце, Іраку і Нігерыі. Паводле Бэнэдыкта XVI, урады павінны прыняць эфэктыўныя захады з тым, каб прадухіліць новыя пагрозы на адрас рэлігійных мяншыняў у гэтых і іншых краінах.