Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забурэньні ў Тунісе: 8 загінулых


Прынамсі восем чалавек загінулі ў акрузе Касэрын на паўднёвым захадзе ад сталіцы Тунісу, у ходзе пратэстаў, выкліканых ростам беспрацоўя і незадаволенасьцю агульнай эканамічнай сытуацыяй у краіне.

Сутыкненьні паміж беспрацоўнымі грамадзянамі і паліцыяй пачаліся ў сьнежні ў цэнтральнай частцы Тунісу і неўзабаве закранулі і іншыя рэгіёны.

Улады Тунісу былі вымушаныя ўжыць войскі дзеля ўрэгуляваньня сытуацыі.
XS
SM
MD
LG