Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні пратэстоўцаў у Маскве


У Маскве каля будынка спэцпрыёмніка на Сымфэропальскім бульвары, дзе трымаюцца арыштаваныя апазыцыянэры, сёньня зноў затрыманыя некалькі ўдзельнікаў адзіночных пікетаў у іх падтрымку.

Пра гэта паведаміў Радыё Свабода каардынатар руху "Левы фронт" Сяргей Удальцоў. Паводле яго слоў, міліцыя затрымлівае ня толькі прыхільнікаў апазыцыі, але і прадстаўнікоў пракрамлёўскіх моладзевых рухаў, якія праводзяць альтэрнатыўныя пікеты.

Удальцоў дадаў, што ён і яго прыхільнікі маюць намер працягваць акцыі з патрабаваньнем вызваленьня Эдуарда Лімонава, Канстанціна Касякіна і Барыса Нямцова, якія адбываюць ад 10 да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
XS
SM
MD
LG