У Аўганістане ў суботу загінулі трое цывільных жыхароў і двое ваеўнікоў у выніку нападаў і выбухаў у розных месцах краіны.
Паводле аўганскіх уладаў, у раёне Марджа ў паўднёвай правінцыі Гільмэнд ахвярамі выбуху сталі двое цывільных жыхароў.
Яшчэ адзін цывільны жыхар загінуў у выніку выбуху бомбы, прымацаванай да яго аўтамабілю, у горадзе Хост на паўднёвым усходзе краіны.
У правінцыі Гільмэнд загінулі таксама двое ваеўнікоў у часе спробы усталяваць выбухоўку.
Напярэдадні ў правінцыі Кандагар у выніку выбуху ў грамадзкай лазьні загінулі 17 чалавек. Адказнасьць за выбух, учынены самагубцам, узялі на сябе талібы.