У Альжыры ахвярамі новых сутычак дэманстрантаў з паліцыяй сталі два чалавекі, каля 40 – былі параненыя. У пятніцу ў шэрагу гарадоў краіны прайшлі акцыі пратэсту супраць беспрацоўя і росту цэнаў на харчаваньне. Загінулым – 18 і 32 гады. Сярод пацярпелых у выніку сутычак у горадзе Анаба – трое паліцыянтаў.
Паводле дадзеных Міжнароднага валютнага фонду, 75 працэнтаў насельніцтва Альжыру – людзі ва ўзросьце да 30 гадоў, узровень беспрацоўя сярод моладзі – каля 20 працэнтаў.
Паводле дадзеных Міжнароднага валютнага фонду, 75 працэнтаў насельніцтва Альжыру – людзі ва ўзросьце да 30 гадоў, узровень беспрацоўя сярод моладзі – каля 20 працэнтаў.