Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвы Судан: забітыя салдаты сілаў бясьпекі


Чацьвёра салдатаў сілаў бясьпекі Паўднёвага Судану загінулі пры нападзе невядомых у суботу, за дзень да пачатку галасаваньня на рэфэрэндуме ў пытаньні пра самавызначэньне поўдню краіны. Адказнасьць за напад пакуль ніхто на сябе ня ўзяў. Улады аўтаномнага рэгіёну падазраюць у яго арганізацыі праціўнікаў рэфэрэндуму.

Назіральнікі чакаюць, што бальшыня жыхароў Паўднёвага Судану прагаласуюць за незалежнасьць пераважна хрысьціянскага поўдню ад мусульманскай поўначы.

Прэзыдэнт Судану Амар аль-Башыр напярэдані галасаваньня выступіў супраць аддзяленьня Паўднёвага Судану. Раней ён абяцаў прызнаць любыя вынікі рэфэрэндуму.
XS
SM
MD
LG