Сёньня ў Гомелі ў тэрміновым парадку былі выкліканы на допыт у абласную ўправу КДБ грамадзкія актывісты Кастусь Жукоўскі і Яўген Якавенка. Позвы з патрабавньнем зьявіцца а 13 гадзіне ва ўправе КДБ да Аляксандара Ятчанкі прынесьлі дамоў пасыльныя.
Актывісты запатрабавалі перакладчыка з расейскай на беларускую мову. Патрабаваньне было задаволена – на допыт выклікалі і перакладчыцу.
6 студзеня дома ў Кастуся Жукоўскага й Яўгена Якавенкі гомельскія чэкісты правялі ператрус – забралі кампутары, тэлефоны, дыктафон, розныя дыскі, у тым ліку і зь песьнямі Ўладзімера Някляева.
Ператрус у актывістаў праводзіўся ў межах крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі 19 сьнежня ў Менску.
Падчас прэзыдэнцкіх выбараў Кастусь Жукоўскі й Яўген Якавенка зьбіралі подпісы і вялі агітацыйную кампанію за Ўладзімера Някляева.