Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянская супольнасьць – за вызваленьне палітвязьняў


Актывісты дэмакратычнага руху ў Менску і рэгіёнах працягваюць працу ў справе вызваленьня ўсіх палітзьняволеных, а таксама падтрымліваюць палітрэпрэсаваных ды іх сем'і і ў сьвяточныя дні. Пра прыклады гэтага расказваюць карэспандэнты "Свабоды".

МЕНСК

Біблія ў лістах для Паўла Севярынца

У менскай "амэрыканцы", як называюць турму КДБ, у гэтыя калядныя дні не прымаюць пасылак для вязьняў. Між тым за кратамі застаюцца былыя кандыдаты на прэзыдэнта, а таксама многія іншыя палітычныя актывісты, якія вызнаюць праваслаўную веру і сёньня мелі сьвяткаваць другі дзень Калядаў.

Павал Севярынец
Для аднаго зь палітвязьняў – Паўла Севярынца – сябры партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя рыхтуюць калядны падарунак, які маюць перадаць ужо пасьля сьвятаў, паведаміла адна з актывістак Валерыя Чарнаморцава:

"Пасылкі не бяруць: мама Паўла Севярынца Тацьцяна Яўгенаўна хацела сустрэчу – прасіла аб такой магчымасьці – ня далі такой магчымасьці. І адзінае, што мы прыдумалі – зладзіць такую акцыю – "Падарым Біблію Паўлу Севярынцу". Мы спрабавалі перадаць яму Біблію і ня ведаем ці сапраўды яму перадалі. Але яму можна дасылаць лісты – нібыта яны даходзяць. Дык вось мы вырашылі заклікаць людзей, якія хочуць павіншаваць і падтрымаць Паўла, браць пэўны тэкст зь беалрускамоўнага тэксту Бібліі і дасылаць яго Паўлу. Спачатку гэта будзе Эвангельле, а пасьля іншыя тэксты і дасылаць гэтыя лісты Паўлу. Гэткім чынам, ён зможа атрымаць Біблію ў лістах. Ну, а самае галоўнае мы просім дасылаць паштоўкі, лісты ці віншаваньні, каб ён адчуваў памяць і падтрымку".

Тым часам, у сядзібах палітычных, праваабарончых і грамадзкіх арганізацый працягваецца праца ў справе дапамогі зьняволеным і палітрэпрэсаваным, якія выйшлі з турмы. Гаворыць Сяргей Сматрычэнка -- адзін з валантэраў, які працуе ў сядзібе партыі БНФ:

"На гэты момант праца такая, што сюды прыходзяць людзі пасьля адбыцьця 10-15 сутак і пішуць пра сябе анкеты. Гэтыя зьвесткі зьбіраюць праваабаронцы, каб пасьля вызначыць адпаведнасьць прававым нормам затрыманьня, утрыманьня ў ізалятарах і гэтак далей. Я дапамагаю людзям складаць такія лісты-анкеты, кансультую і перадаю гэтыя зьвесткі далей. Таксама сюды прыходзіла шмат людзей, якія падпісвалі вязьням калядныя і навагоднія віншавальныя паштоўкі вось мы таксама зараз перадаём гэтым людзям і віншавальныя паштоўкі".

Юрыдычнай дапамогай усіх пацярпелых ў выніку падзеяў 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці забясьпечваюць зараз таксама праваабарончыя арганізацыі. У гэтыя ж калядныя дні праваабаронцы таксама заклікаюць людзей маральна падтрымаць палітвязьняў. Гаворыць юрыст Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла:

Гары Паганяйла
"Мы прапаноўваем людзям арганізаваць віншаваньні – пасылкі сьвяточныя, да прыкладу, туды не дазваляюць перадаваць – але падтрымаць людзей словам можна і патрэбна. Хоць зь іншага боку – мы ня ведаем – даходзіць да людзей гэтая карэспандэнцыя ці не. Два прыкладу тыя, хто выходзяць, яны кажуць, што не атрымоўвалі ні прадуктаў, ні карэспандэнцыі. Хоць людзі яшчэ не зьвінавачаныя і маюць права на такія перадачы. Але праваабарончая супольнасьць у краіне дзейнічае і мы гатовыя дапамагаць складаць абскарджваньні. Мы таксама дапамагаем людзям у аднаўленьні на вучобе ці працы. Іншыя праваабарончыя арганізацыі дапамагаюць аднавіцца ў іншых сваіх правах і гэтак далей".

Палітычныя, праваабарончыя і грамадзкія арганізацыі гэтымі днямі таксама рыхтуюць зварот да Эўрапейскай супольнасьці аб спрыяньні ў вызваленьні палітвязьняў, а таксама правядзеньні новых свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі.


ВІЦЕБШЧЫНА

Журналіст запісвае аповеды ўдзельнікаў Плошчы

Цікаўнасьць чытачоў да лёсу удзельнікаў Плошчы журналіст таксама лічыць праявай грамадзкай падтрымкі.

Журналіст рэгіянальнага інтэрнэт-сайту www.westki.info Кастусь Шыталь першым на Віцебшчыне пачаў зьбіраць і запісваць аповеды землякоў -удзельнікаў падзей 19 сьнежня, якія пацярпелі за ўдзел у менскай акцыі:
Варта, каб людзі пра іх ведалі, і каб гэткі прыклад пераймалі ...

“Людзі, якія выйшлі на плошчу, праявілі мужнасьць, выказалі сваю грамадзянскую пазыцыю, не быючыся таго, што могуць нешта страціць, што могуць пацярпець. Варта, каб людзі пра іх ведалі, і каб гэткі прыклад пераймалі. Я налічыў з майго рэгіёну каля дзесятка затрыманых, пісаў пра Ірыну Губскую з-пад Шаркоўшчыны, пра Вераніку Сташулёнак, пра Мікалая Дземідзенку і Уладзімера Яроменка зь Мёраў… Лічу, што людзі мусяць ведаць сваіх герояў”.

Артыкулы Кастуся Шыталя землякі чытаюць зь вялікай цікавасьцю:

“Я бачу, што на сайце гэтыя артыкулы набіраюць вялікую колькасьць праглядаў. Проста рэкордную колькасьць для сайта. То бок бачна, што людзям гэта цікава”.

Цікаўнасьць чытачоў аўтар таксама лічыць праявай грамадзкай падтрымкі.

ГАРАДЗЕНШЧЫНА

“Мы лічым, што кожны грамадзянін абавязаны дапамагчы гэтым людзям…”

На Гарадзеншчыне людзі не засталіся абыякавымі да лёсаў тых, хто патрапіў пасьля Плошчы на Акрэсьціна.

Слонімскія актывісты адразу на наступны дзень сабраліся ўсе разам і першае, што зрабілі – прынялі адозву да ўладаў з патрабаваньнем вызваліць з вязьніцаў усіх затрыманых.

Таксама адразу вырашылі сабраць грашовую дапамогу і перадаць ў Менск, дзе яе разьмеркаваньнем займаюцца адпаведныя людзі.

Са слоў актывіста, Алеся Масюка, так і зрабілі: сабралі і адправілі грошы. Але асобна, распавядае Алесь Масюк, сваім сябрам на Акрэсьціна даслалі паштоўкі з тым, каб падтрымаць іх маральна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG