Чылі стала яшчэ адной дзяржавай Паўднёвай Амэрыкі, якая прызнала Палестынскую дзяржаву. Пра гэта ў пятніцу паведаміў міністар замежных справаў Чылі Альфрэда Марэна. Раней у сьнежні пра прызнаньне Палестынскай дзяржавы абвясьцілі Бразылія, Аргентына, Балівія і Эквадор.
Ізраіль і ЗША называюць гэтыя дэмаршы “контрапрадуктуктыўнымі” і заяўляюць, што Палестынская дзяржава можа быць створаная толькі ў выніку перамоваў паміж ізраільцамі і палестынцамі.
Ізраіль і ЗША называюць гэтыя дэмаршы “контрапрадуктуктыўнымі” і заяўляюць, што Палестынская дзяржава можа быць створаная толькі ў выніку перамоваў паміж ізраільцамі і палестынцамі.