Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідэрлянды накіруюць інструктараў у Аўганістан


Парлямэнт Нідэрляндаў адобрыў адпраўку ў Аўганістан групы інструктараў, якія будуць рыхтаваць супрацоўнікаў для аўганскай паліцыі.

У складзе місіі 545 чалавек, адпраўка місіі не зьвязаная з баявымі апэрацыямі. Рашэньня прынятае пасьля таго, як 11 месяцаў таму ў адстаўку выйшаў мінулы ўрад Нідэрляндаў, які не змог дамовіцца адносна далейшай прысутнасьці сваіх вайскоўцаў у Аўганістане.

У жніўні летась галяндскі вайсковы кантынгент пакінуў Аўганістан.
XS
SM
MD
LG