Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя 8-9 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СЬНЕГ...


...з дажджом і адліга. Ступайце асьцярожна. Тэмпэратура: каля 0.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


8 студзеня

Канцэрт Зьміцера Вайцюшкевіча і "WZ Orkiestra" ў Палацы культуры вэтэранаў у Менску, пачатак а 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


8 студзеня


У Паўночнай Карэі адзначаюць дзень нараджэньня меркаванага наступніка кіраўніка дзяржавы Кім Чон Іра – ягонага малодшага сына Кім Чон Уна.

9 студзеня

У Пэкін зь візытам едзе сакратар абароны ЗША Робэрт Гейтс.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


8 студзеня

У 1919 Менск быў абвешчаны сталіцаю БССР.

У 1935 нарадзіўся "кароль рок-н-ролу" Элвіс Прэсьлі (пам. 1977).

У 1954 у Беларусі былі ліквідаваныя вобласьці: Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская з цэнтрам у Мазыры, Пінская і Полацкая.

9 студзеня

У 1890 нарадзіўся чэскі пісьменьнік Карэл Чапэк, аўтар тэрміну “робат” (пам. 1938).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


8 студзеня

Другі дзень праваслаўных Калядаў.

МІНУС 365:


Беларускія літаратары прэзэнтавалі новы часопіс – “Верасень”

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Шмат прыдумана дзеля таго, каб ня думаць".

Карэл Чапэк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG