Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урадавая кааліцыя ў Пакістане аднавілася


Вядучая палітычная партыя Пакістану вярнулася ў кіруючую кааліцыю. Такім чынам адноўленая парлямэнцкая большасьць і дзеючы ўрад запазьбегнуў адстаўкі.

Член кіраўніцтва “Рух Муттахіда Каўмі” Раза Харун заявіў, што такое рашэньне было прынята “ў імя дэмакратыі”.

Раней прэм’ер-міністар Юзуф Раза Гілані выказаў гатовасьць адклікаць сваё рашэньне ўзьняць кошты на паліва, якое было адной з прычынаў развалу кіруючай кааліцыі.
XS
SM
MD
LG