На паўночным захадзе Пакістану у выніку ракетнага абстрэлу забітыя пяцёра мяркуемых баевікоў.
Паводле папярэдніх дадзеных пакістанскіх спэцслужбаў, па аўтамабілю, у якім знаходзіліся баевікі, выпусьцілі некалькі ракет з амэрыканскага беспілотнага самалёта. Апэрацыя праводзілася ў рэгіёне Паўночны Вазірыстан, непадалёку ад мяжы з Аўганістанам, дзе найбольш актыўна дзейнічаюць баевікі Аль-Каеды і талібы.
Гэта ня першы абстрэл, адказнасьць за які пакістанскія ўлады ўскладаюць на амэрыканскіх вайскоўцаў.