Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане адбыўся тэракт


У Аўганістане 17 чалавек загінулі і 23 параненыя ў выніку выбуху ў паўднёвай правінцыі Кандагар. Сярод ахвяраў – супрацоўнік паліцыі.

Прадстаўнік губэрнатара Кандагару паведаміў, што выбух адбыўся ў горадзе Спін-Балдак, каля мяжы з Пакістанам. Бомба была закладзеная ў цырульні.

Паводле папярэдняй вэрсіі, тэракт быў накіраваны супраць начальніка памежнай паліцыі, які ў момант выбуху знаходзіўся ў будынку.
XS
SM
MD
LG