Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пoльшча прызнала Лукашэнку "дэ-факта"


Польшча будзе лічыць Аляксандра Лукашэнку прэзыдэнтам "дэ-факта". Такую заяву агучыў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі на сустрэчы Камітэту замежных дачыненьняў абедзьвюх палатаў польскага парлямэнту.

"МЗС не прапануе ніякіх кантактаў на высокім узроўні паміж польскімі ўладамі і Аляксандрам Лукашэнкам", – сказаў польскі міністар.

Сікорскі таксама выказаў меркаваньне, што калі б Лукашэнка не дапусьціў фальшаваньня выбараў, то ён бы мусіў сустрэцца з адным з апазыцыйных кандыдатаў у другім туры.
XS
SM
MD
LG