Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі звольнілі паліцыянта, які ўдарыў апазыцыянэрку


Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі паведаміла, што звольніла з працы паліцыянта, які ўдарыў кулаком у твар жанчыну падчас разгону несанкцыянаванага апазыцыйнага мітынгу ў цэнтры ў Тбілісі 3 студзеня.

"Атар Гвэнэтадзе, супрацоўнік Міністэрства ўнутраных справаў, парушыў правілы Этычнага кодэксу паліцыі. Зыходзячы з гэтага, было вырашана звольніць Атара Гвэтэнадзе з займанай ім пасады", – напісала міністэрства ў адмысловай заяве.

Паліцыянта ідэнтыфікавалі пасьля таго, калі ў інтэрнэце зьявілася відэа, на якім быў зарэгістраваны інцыдэнт з ударам жанчыны, Экі Маціяшвілі з апазыцыйнай Грузінскай партыі. Відэа выклікала бурную рэакцыю асуджэньня ў сацыяльных сетках.



Аналягічны выпадак здарыўся ў Беларусі 7 ліпеня 2005 году, калі міліцыянт ударыў у твар Сьвятлану Завадзкую падчас разгону акцыі “Ланцуг неабыякавых людзей” на Кастрычніцкім пляцы ў Менску. Міліцыянт так і ня быў пакараны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG