У Альжыры другі дзень працягваюцца забурэньні з прычыны росту цэнаў на прадукты харчаваньня і высокага беспрацоўя сярод моладзі.
Натоўп незадаволеных сёньня спаліў некалькі крамаў ў сталіцы краіны. Хваляваньні адбыліся і ў іншых гарадах. Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ.
У сьнежні забурэньні з-за такіх жа прычынаў узьніклі ў суседнім Тунісе. Там у сутыкненьнях з сіламі аховы парадку загінулі тры чалавекі.