Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнт Літвы выйграў справу ў Страсбуры супраць сваёй краіны


Эўрапейскі суд па правах чалавека вырашыў, што Літва незаконна не дазволіла былому прэзыдэнту краіны Раландасу Паксасу балятавацца ў парлямэнт у 2004 годзе.

Сёньня суд у Страсбуры вырашыў, што літоўскі Сойм парушыў эўрапейскую канвэнцыю па правах чалавека, калі прыняў новы закон, які забараніў балятавацца ў парлямэнт асобам, раней адхіленым ад пасадаў у выніку імпічмэнту. Але фінансавай кампэнсацыі Паксасу суд не прызначыў.

Раландас Паксас, які быў адхілены ад прэзыдэнцтва ў выніку імпічмэнту у 2004 годзе, паскардзіўся ў суд на тое, што закон быў прыняты адмыслова для таго, каб закрыць яму доступ у парлямэнт.
XS
SM
MD
LG