Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве працягваюцца пікеты ў падтрымку зьняволеных апазыцыянэраў


У Маскве працягваюцца адзінкавыя пікеты ў падтрымку зьняволеных апазыцыйных палітыкаў.

Як паведаміў Радый Свабода каардынатар руху “Левы Фронт” Сяргей Удальцоў, на плошчу перад будынкам мэрыі Масквы выйшлі каля 40 чалавек, якія зьмяняюць адзін аднаго ў пікеце з патрабаваньнем вызваліць арыштаваных.

Па словах Удальцова, сёньня міліцыя не дазваляе правакатарам з пракрэмлёўскіх моладзевых рухаў далучыцца да адзінкавых пікетаў. Учора гэтыя дзеяньні прывялі да затрыманьня удзельнікаў акцыяў.

Эдуард Лімонаў, Канстанцін Касякін і Барыс Нямцоў пасьля акцыяў апазыцыі 31 сьнежня адбываюць арыштам тэрмінам ад 10 да 15 сутак.
XS
SM
MD
LG