Яшчэ падчас правядзеньня агітацыйнай кампаніі, на пачатку сьнежня 2010 году, гомельскі праваабаронца Анатоль Паплаўны «злавіў за руку» актывістаў БРСМ, якія распаўсюджвалі агітацыйныя матэрыялы ў падтрымку Аляксандра Лукашэнка без выходных дадзеных.
Аб гэтым інфармуе сайт праваабарончага цэнтру “Вясна”.
З нагоды неправамоцных дзеяньняў актывістаў БРСМ праваабаронца даслаў скаргу ў ЦВК на парушэньне выбарчага заканадаўства, і папрасіў правесьці праверку, па выніках якой вынесьці папярэджаньне ініцыятыўнай групе Аляксандра Лукашэнкі.
Дадзеную скаргу ЦВК накіравала ў Гомельскую абласную камісію, адкуль Паплаўны і атрымаў адказ. Хоць дакумэнт прыйшоў яшчэ ў сьнежні, але ён можа быць цікавым і сёньня. Вось што адказала абласная камісія па выбарах прэзыдэнта на скаргу праваабаронцы:
«У вашай скарзе ня ўказаны зьвесткі аб асобах, якія, паводле Вашага меркаваньня, распаўсюджваюць у Чыгуначным раёне Гомеля перадвыбарчую праграму кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнка. Таксама адсутнічаюць доказы таго, што маладыя людзі зьяўляюцца членамі (актывістамі) БРСМ. Такім чынам, папярэдзіць каго-небудзь, няведама каго, аб адказнасьці, немагчыма».
І галоўнае:
«Варта таксама адзначыць, што ў Гомельскай вобласьці няма ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі».
Адказ падпісаны намесьнікам старшыні абласной камісіі Аляксандрам Усавым.
Аказваецца, у Гомельскай вобласьці, дзе ў падтрымку дзейнага кіраўніка дзяржавы, па дадзеных ЦВК, сабрана больш за 160 тысяч подпісаў, ініцыятыўнай групы яго не было.
Хто ж тады, задаецца пытаньнем сайт “Вясны”, подпісы зьбіраў і пікеты праводзіў у падтрымку Лукашэнкі?