Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўская моладзь пратэстуе супраць паводзінаў беларускіх уладаў


У сераду прадстаўнікі літоўскай лібэральнай моладзі пратэставалі ў Вільні супраць абыходжаньня беларускіх уладаў з прадстаўнікамі апазыцыі ў канцы сьнежня, калі ў цэнтры Менску была разагнаная акцыя пратэсту і арыштаваныя былыя кандыдаты ў прэзыдэнты. Пра гэта паведаміла агенцтва BNS.

Сабраўшыся на плошчы В.Кудзіркі ў цэнтры Вільні каля 20 маладзёнаў прайшлі адтуль да прэзыдэнтуры. Яны несьлі бел-чырвона-белы сьцяг і плякаты з надпісамі «Лукашэнка, калі ты нарэшце спынісься?», «Лукашэнка, твае рукі навекі ў крыві».

Мэта нашай акцыі – салідарнасьць зь людзьмі ў Беларусі, з апазыцыйнымі сіламі, з цкаванымі беларускімі студэнтамі, прадстаўнікамі моладзевых арганізацыяў», - паведаміла журналістам старшыня арганізацыі Лібэральмай моладзі Літвы Аўшрыне Арманайце.

Паводле яе, літоўскім установам ужо раней была перададзеная падрыхтаваная іх арганізацыяй рэзалюцыя, у якой ад іх патрабуецца больш актыўна рэагаваць на згаданыя праблемы, а таксама прадугледзець пэўныя санкцыі ў дачыненьні да асобаў і арганізацыяў, якія арганізавалі рэпрэсіі ў Беларусі.

У акцыі бралі ўдзел і прадстаўнікі былых кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева і Аляксея Міхалевіча. Яны паведамілі, што былі вымушаныя ўцячы зь Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG