Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавэс хоча, каб ЗША прызначылі актора сваім амбасадарам у Вэнэсуэле


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс прапанаваў ЗША прызначыць на пасаду амэрыканскага амбасадара ў Каракасе кінаактора Шона Пэна альбо кінарэжэсэра Алівера Стоўна. Пэн, уладальнік Оскара, сустракаўся з Чавэсам. Стоўн, прыхільнік Чавэса, нядаўна стварыў фільм аб левых лацінаамэрыканскіх лідэрах.

Чавэс таксама прапанаваў кандыдатуру амэрыканскага лінгвіста і філёзафа Ноама Хомскі, якія сустракаўся з Чавэсам, у якасьці амбасадара ЗША ў Вэнэсуэле.

На мінулым тыдні ЗША закрылі візу вэнэсуэльскаму амбасадару ў Вашынгтоне. Такое рашэньне было прынятае ў адказ на нязгоду Уга Чавэса прыняць у якасьці амбасадара ЗША Лары Палмэра. Палмэр раней заяўляў, што не выключае, што Вэнэсуэла можа ўтрымліваць на сваёй тэрыторыі калюмбійскіх ультралевых паўстанцаў.
XS
SM
MD
LG