Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гбагба пагадзіўся на перамовы


Паводле рэгіянальных лідараў Афрыкі, Ляран Гбагба, які прайграў прэзыдэнцкія выбары ў Кот Д’Івуары, пагадзіўся на “мірнае вырашэньне” крызысу ў краіне без усялякіх перадумоваў. Прадстаўнікі Эканамічнай супольнасьці краін Заходняй Афрыкі (Ecowas) паведамілі, што Гбагба пагадзіўся неадкладна зьняць блякаду вакол офісу яго суперніка Аласана Уатару. ААН лічыць Уатару пераможцам лістападаўскіх выбараў у краіне, аднак Гбагба адмаўляўся перадаць яму уладу. Эканамічная супольнасьць краін Заходняй Афрыкі папярэджвае, што не выключае шлях ваеннай інтэрвэнцыі, калі перамовы будуць безвыніковымі.
XS
SM
MD
LG