Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хведаруку дадалі да 10 сутак арышту яшчэ 8



Моладзеваму актывісту Зьмітру Хведаруку, арыштаванаму на 10 сутак за ўдзел у акцыі 19 сьнежня, за кратамі прыйдзецца правесьці 18 сутак. Яму давядзецца адсядзець 8 сутак, якія ён атрымаў за ўдзел у акцыі пратэсту 1 траўня 2008 году.

За ўдзел у сьвяткаваньні Першамая рашэньнем суда Цэнтральнага раёну ад 12 мая 2008 года актывіста прысудзілі да адміністратыўнага арышту на тэрмін 10 сутак, якія ён не адбыў.

28 студзеня 2009 года Хведарука адвезьлі адбываць арышт у ізалятар на Акрэсьціна, што стала, як тлумачаць праваабаронцы, парушэньнем закону, паколькі ў артыкуле 13.6 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях дакладна вызначаныя тэрміны выкананьня пакараньня па адміністрацыйных справах — 3 месяцы. А ад 12 траўня да 28 студзеня прайшло больш за восем месяцаў.

Тады, 30 студзеня 2009 года, пасьля адбытых на Акрэсьціна 2 сутак арышту Зьміцер быў гвалтоўна накіраваны ў войска.

І вось больш як праз два з паловай гады ўлады ўзгадалі пра неадседжаныя ў свой час Хведаруком 8 сутак. Моладзевы актывіст, які павінен быў выйсьці з Акрэсьціна яшчэ 29 сьнежня мінулага года, працягвае ўтрымлівацца пад вартай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG