Сьледзтва пастанавіла ўзяць пад варту двух расейцаў, якія былі затрыманыя па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску.
"Яны арыштаваныя, да іх прыменена мера стрыманьня ў выглядзе зьняволеньня пад варту. Аб гэтым праінфармаваныя прадстаўнікі расейскай дыпмісіі ў Менску", — паведаміла агенцтву Інтэрфакс-Захад у аўторак высокапастаўленая крыніца ў праваахоўных органах Беларусі.
Крыніца адзначыла, што "абвінавачаньне ім пакуль не прад'яўленае". Беларускі бок падтрымлівае пастаянны кантакт з расейскай дыпмісіяй па дадзеным пытаньні ў рамках кампэтэнцыі", — сказаў суразмоўца агенцтва.
Нагадаем, 29 сьнежня былі вызваленыя ўсе 11 расейцаў, арыштаваных за ўдзел у акцыі пратэсту ў Менску ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня. Аднак у той жа дзень двое грамадзян Расіі былі затрыманыя паўторна. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, гэта Арцём Брэус і Іван Гапонаў.