Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран запрашае ЭЗ, Расею і Кітай на свае ядзерныя аб'екты


Тэгеран запрасіў Расею, Кітай, Эўразьвяз і яго саюзьнікаў з краінаў разьвіцьця і арабскага сьвету наведаць свае ядзерныя аб'екты.

Заходнія інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што іранскі прадстаўнік на міжнародных перамовах па ядзернай праблематыцы Алі Асгар Салтаніе накіраваў адпаведныя запрашэньні прадстаўнікам названых краінаў пры МАГАТЭ.

Напрыканцы студзеня ў Стамбуле мае прайсьці новы раўнд перамоваў Ірану з пяцьцю пастаяннымі чальцамі Рады бясьпекі ААН і Нямеччынай.

Заходнія краіны закідаюць Ірану распрацоўку ядзернай зброі, Тэгеран гэта адпрэчвае.
XS
SM
MD
LG