Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на газ вырасьлі на 11,9%



Цэны на прыродны газ з 1 студзеня 2011 году для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў павялічаныя на 11,9%, у даляравым эквіваленце з $ 246,47 да $ 275,87 за 1 тыс.куб.м без ПДВ. Пра гэта паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Міністэрства эканомікі.


Павелічэньне кошту на газ зьвязана з падаражаньнем ў 2011 годзе цэны куплі прыроднага газу з Расеі, зьменай агульных эканамічных умоваў гаспадараньня.

Таксама павялічаны тарыфы на электрычную энэргію. Для прамысловых і прыраўнаваных да іх спажыўцоў яны ўзрастуць на 10%, для непрамысловых спажыўцоў (бюджэтныя, іншыя спажыўцы), вытворчых патрэбаў сельскагаспадарчых спажыўцоў – на 15%. Тарыфы на цеплавую энэргію павялічаны таксама на 15% .
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG