Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В. Адамкус: “Наша палітыка адносна Беларусі стала катастрофай”


Экс-прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус у інтэрвію газэце Lietuvos rytas рэзка скрытыкаваў зьнешнюю палітыку афіцыйнай Вільні. Адамкус выказаў заклапочанасьць пагаршэньнем адносінаў з Польшчай, а палітыку Літвы ў адносінах да Беларусі назваў катастрофай.

«Я асабліва перажываю з-за таго, што зьявілася так шмат напружанасьці ў адносінах паміж Літвой і Польшчай. Пачынае распадацца аснова нашай дружбы, якую мы так пасьлядоўна імкнуліся ўмацоўваць. Я таксама думаю, што мы, без сумневу, перастараліся, жадаючы дагадзіць Аляксандру Лукашэнку. Мы проста сталі пасьмешышчам. Наша зьнешняя палітыка ў дачыненьні да Беларусі стала катастрофай » -- адзначыў В. Адамкус.

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце наведала Беларусь і сустрэлася з Аляксандрам Лукашэнкам у разгар выбарчай кампаніі ў Беларусі. Потым здабыткам галоснасьці стала яе заява, зробленая падчас сустрэчы з пасламі краінаў ЭЗ пра тое, што “Лукашэнка -- гэта гарант эканамічнай і палітычнай стабільнасьці ў Беларусі, яе незалежнасьці. Мы не хацелі б, каб наш сусед стаў другой Расеяй »
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG