Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Александрыі хрысьіцяне-копты маліліся ў царкве пасьля тэракту


Вернікі сёньня вярнуліся ў царкву ў эгіпецкім горадзе Александрыі на першую пасьля тэракта ў навагоднюю ноч службу ў Царкве Усіх сьвятых.

На багаслужбе хрысьціян-коптаў у царкве, побач зь якой у навагоднюю ноч адбыўся выбух, сёньня сабраліся дзесяткі вернікаў. За бясьпекай каля будынку царквы сачылі супрацоўнікі спэцпадразьдзяленьняў паліцыі.

Тэракт, як мяркуецца, учынены, сьмяротнікам, асудзілі улады ЗША, кіраўніцтва Эўразьвязу, лідэры бальшыні краін Блізкага Усходу. Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI сказаў:

“Учора мы даведаліся зь вялікім болем пра жорсткі напад супраць хрысьціянаў-коптаў ў Александрыі. Гэта быў нізкі, злачынны учынак зла і сьмерці, падобна як падкладаньне бомбаў каля дамоў хрысьціянаў у Іраку, каб вымусіць іх з’ехаць, учынак супраць Бога і чалавечнасьці, у тым часе як мы ўсе ўчора маліліся за мір і пачыналі Новы год з надзеяй”.

У выніку выбуху ў Александрыі каля храму хрысьіцян-коптаў загінулі як найменей 21 чалавек, дзесяткі параненыя. Хрысьціяне-копты складаюць каля 10% насельніцтва ў Эгіпце, дзе бальшыня -- мусульмане.
XS
SM
MD
LG