Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Запарожжы выбухам разбураны помнік Сталіну


Ва украінскім горадзе Запарожжа затрыманыя двое актывістаў нацыяналістычнай партыі “Свабода”, якія падазраюцца ў разбурэньні пры дапамозе выбухоўкі помніка Іосіфу Сталіну ў навагоднюю ноч.

Пра гэта паведамілі прадстаўнікі партыі “Свабода”, якая адмаўляе сваю датычнасьць да выбуху. Праваахоўчыя ворганы адмовіліся камэнтаваць інцэдэнт.

Помнік, усталяваны ў траўні мінулага году ў двары будынку абласнога камітэта кампартыі Украіны ў Запарожжы, быў поўнасьцю разбураны выбухам. Нязначна пацярпеў і будынак абкама.
XS
SM
MD
LG