Ад 1 студзеня 2011 года грамадзяне Беларусі могуць працаўладкоўвацца ў Польшчы без афармленьня дазволаў на працу.
Адпаведнае распараджэньне падпісала ў сярэдзіне снежня мінулага года міністр працы Польшчы Іяланта Федак, паведамляе БелаПАН.
Аналягічныя захады зробленыя ў дачыненьні да грамадзянаў Расеі, Украіны, Малдовы і Грузіі.
Паводоле новых правілаў, для працы ў Польшчы грамадзянам усіх гэтых краін, у тым ліку Беларусі, дастаткова мець толькі дакумент ад працадаўцы, які пацьвярджае працаўладкаваньне.
Працадавец, у прыватнасьці, павінен паведаміць пра намер працаўладкаваць замежнага грамадзяніна ва ўпраўленьне працы свайго павету і зарэгістраваць заяву аб прыёме замежнага грамадзяніна на працу.