Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кот-д'Івуар - на мяжы грамадзянскай вайны


Сытуацыя ў Кот-д'Івуары абвастрылася і пагражае перарасьці ў грамадзянскую вайну. Войскі верныя дзейнаму кіраўніку краіны Лярану Гбагбо пагражаюць узяць штурмам гатэль, дзе міратворчыя сілы ААН ахоўваюць лідэра апазыцыі Алясана Ўатара, якога міжнародная супольнасьць прызнала пераможцам нядаўніх прэзыдэнцкіх выбараў.

Генэральны сакратар ААН папярэдзіў, што напад на названы аб'ект можа справакаваць поўнамаштабную вайну ў гэтай Заходнеафрыканскай краіне.

Гбагбо настойвае, што менавіта ён зьяўляецца законным кіраўніком Кот-д'Івуару і закідае Францыі ды ААН змову зь мясцовай апазыцыяй з мэтай сфальшаваць выбары, якія прайшлі ў мінулым месяцы.
XS
SM
MD
LG