Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаіці: 3 333 памерлых ад халеры


Колькасьць памерлых ад халеры на Гаіці перавысіла 3 300 чалавек, паведамляюць мясцовыя ўлады. Паводле абнародаваных лічбаў міністэрства аховы здароўя колькасьць інфэкаваных павялічылася да 149 000.

Каля 40 жрацоў культу вуду былі забітыя мясцовымі жыхарамі, якія зьвінавацілі іх у накліканьні хваробы пры дапамозе чараўніцтва.

Эпідэмія халеры ўспыхнула пасьля таго, як краіна перацярпела катастрафічны землятрус, што каштаваў жыцьця чвэрці мільёна чалавек і на фоне вострага пасьлявыбарнага крызісу.

Мэдыкі тлумачаць шырэньне хваробы забруджанай вадой і ежай.
XS
SM
MD
LG