Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макею прапануюць склікаць раду


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей
Старшыня грамадзкай арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алег Трусаў спадзяецца, што ў першай палове студзеня сытуацыя ў краіне і за яе межамі будзе разгледжана на пасяджэньні грамадзка-кансультацыйнай рады пры адміністрацыі прэзыдэнта. Яе ўзначальвае кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей.

Удзельнікі нефармальнай сустрэчы сябраў рады зьвярнуліся з прапановай да Ўладзіміра Макея сабраць 4 студзеня ўвесь склад рады для абмеркаваньня сытуацыі ў краіне.

Нефармальная сустрэча сябраў рады, у якой удзельнічала прыкладна траціна яе складу, прайшла 28 сьнежня.

У інтэрвію БелаПАН Алег Трусаў адзначыў, што ўрад ужо фактычна сфармаваны, а вострыя ўнутраныя і зьнешнія праблемы Беларусі патрабуюць тэрміновага абмеркаваньня і рашэньня.

«Зыходзячы з гэтага, я спадзяюся на працяг дыялёгу паміж грамадзянскай супольнасьцю і ўладай», — адзначыў спадар Трусаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG