Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці выступяць Эўропа і Расея адзіным фронтам супраць Лукашэнкі?


Такое пытаньне, разам з шэрагам іншых, задало інтэрнэт-выданьне “Заўтра тваёй краіны” кіраўніку праграмы «Расея – Эўразьвяз» Фінскага інстытуту міжнародных зносінаў Аркадзю Мошасу.

Прапануем вам пераклад публікацыі.

Карэспандэнт: Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі вы з упэўненасьцю сьцвярджалі, што і Расея, і Эўразьвяз прызнаюць іх. Ці не зьмянілася вашае меркаваньне пасьля падзеяў 19 сьнежня?

Мошас: Абсалютна – не. Іншая справа, што прызнаньне выбараў для мяне – гэта не знаходжаньне нейкай юрыдычнай формулы або прыняцьце афіцыйнай заявы: маўляў, мы прызнаем адпаведнасьць выбараў нейкім стандартам. Прызнаньне выбараў для мяне значыць прызнаньне іх выніку. Вынікам выбараў зьяўляецца тое, што Аляксандр Лукашэнка застаўся пры ўладзе. І я, як і раней, сьцвярджаю, што ЭЗ і Расея будуць мець зь ім справу як з фактычным кіраўніком краіны.
Вынікам выбараў зьяўляецца тое, што Аляксандр Лукашэнка застаўся пры ўладзе. ЭЗ і Расея будуць мець зь ім справу як з фактычным кіраўніком краіны..


Пры гэтым Эўразьвяз, магчыма, і будзе казаць аб непрымальнасьці нечага. Але ён, напрыклад, кажа аб непрымальнасьці знаходжаньня расейскіх войскаў на тэрыторыі Грузіі, аднак гэта не перашкаджае яму мець адносіны з Масквой. Вось чаму я лічу, што можна гаварыць аб непрымальнасьці і адначасова пад рознымі лёзунгамі весьці перамовы з уладамі. Тым больш што гэта цяпер робіцца абсалютна неабходным для таго, каб дамагчыся вызваленьня палітычных вязьняў. Іншай сілы, якая будзе настойліва патрабаваць гэтага, проста няма. Натуральна, для таго, каб пра гэта казаць рэзультатыўна, трэба нешта прапаноўваць, у тым ліку ў эканамічным пляне. Як толькі сыдзе эмацыйны напал, пачнуцца новыя перамовы.

Карэспандэнт: А як павядзе сябе Расея? Бо Аляксандр Лукашэнка так і не атрымаў пакуль афіцыйнага віншаваньня ад расейскага кіраўніцтва.

Мошас: З Расеяй таксама ўсё зразумела. Яна прызнала Лукашэнку яшчэ напярэдадні выбараў. На мой погляд, няма падстаў меркаваць, што гэтая пазыцыя будзе перагледжаная. Так, ніхто не зьбіраецца там любіць Лукашэнку, але зь ім будуць прагматычна ўзаемадзейнічаць, таму што альтэрнатыва ўяўляла б для Расеі большую пагрозу, чым захаваньне Лукашэнкі ва ўладзе.

Справа ў тым, што дэмакратызацыя ў Беларусі ці зьмена ўлады напярэдадні расейскага
Дэмакратызацыя ў Беларусі ці зьмена ўлады напярэдадні расейскага перадвыбарчага цыклю зьяўлялася б занадта вялікім выклікам для самой расейскай улады.
перадвыбарчага цыклю зьяўлялася б занадта вялікім выклікам для самой расейскай улады. А таксама для іншых саюзьнікаў Расіі, зь якімі цяпер Беларусь уступае ў Адзіную эканамічную прастору, і кіраўніцтва якіх, як вядома, пасьпяшалася павіншаваць спадара Лукашэнку з пераабраньнем.

Карэспандэнт: Аднак гэта «прызнаньне» таксама чагосьці каштавала?

Мошас: Як аналітык я не зьяўляюся прыхільнікам «тэорыі змовы». Я лічу, што калі ў людзей ёсьць падставы падазраваць аб наяўнасьці нейкіх няшчырых дамоўленасьцяў, то варта казаць канкрэтна, што можа ўваходзіць у той ці іншай пакет і быць прадметам разьмену. На мой погляд, перамір'е Расеі зь Беларусьсю тактычнае, і гандаль яшчэ працягнецца. Ня трэба выключаць, што будуць зробленыя спробы, што называецца, «даціснуць» спадара Лукашэнку ў пытаньні перадачы пад кантроль расейскім структурам найбольш каштоўных аб’ектаў дзяржаўнай уласнасьці ў Беларусі. Яны цікавяць расейскую, калі не палітычную, то эканамічную клясу як мінімум апошнія 10 гадоў. Раз мэта такая ёсьць, то ніколі нельга выключаць, што з гэтай нагоды магчымы нейкі новы раўнд барацьбы.

На сёньняшні момант, як мне здаецца, разьмен ужо адбыўся. І разьмен уключае як рэчы знакавыя і ня вельмі важныя, накшталт прыняцьця Беларусьсю старшыняваньня ў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы, так і больш важныя – гэта падпісаньне і ратыфікацыя Беларусьсю ўсіх дакумэнтаў, якія тычацца стварэньня Адзінай эканамічнай прасторы. Гэта вельмі важна для Масквы. І мне здаецца, што ў цяперашніх умовах спадару Лукашэнку няма неабходнасьці аддаваць нешта большае. Абяцаць – калі ласка, але аддаваць – не. Таму што ў сытуацыі, якая склалася, менавіта Лукашэнка быў, як прынята казаць на Захадзе, у крэсьле кіроўцы, і ён вырашаў, ён атрымаў зьнешнепалітычную перамогу, прадэманстраваўшы Маскве велізарны рэсурс далейшага збліжэньня з Эўропай і на гэтай аснове прымусіўшы Маскву прыняць перамір'е на сваіх умовах. Гэтыя ўмовы – вяртаньне Беларусі, хай нават часовае, у рэчышча інтэграцыйных працэсаў так, як гэта выкладзена ў дакумэнтах, у абмен на зьняцьце фармальных палітычных прэтэнзій, якія, калі паглядзець на рэпартажы расейскага дзяржаўнага тэлебачаньня, нават да канца зьнятыя не былі.

Карэспандэнт: Значыць, з дня на дзень варта чакаць віншаваньня ад Дзьмітрыя Анатольевіча?

Мошас: Я ня ведаю, ці пачуем мы віншаваньні. Бо псыхалягічны клімат у адносінах паміж лідэрамі ня можа аднавіцца цалкам. Занадта шмат было ўсё-ткі сказана за апошнія месяцы. Але, з майго пункту гледжаньня, гэта і не прынцыпова.
Але мы жывем у сьвеце рэальнай палітыкі, дзе словы-сымбалі маюць меншае значэньне, чым канкрэтныя дзеяньні, якія маюць пэўны, выяўлены ў грошах кошт.


Я разумею: псыхалягічна людзям у Беларусі вельмі хочацца на нешта абапірацца: АБСЭ крытыкуе, ЭЗ там чагосьці не прызнала або назвала непрымальным, Расея не павіншавала... Але мы жывем у сьвеце рэальнай палітыкі, дзе словы-сымбалі маюць меншае значэньне, чым канкрэтныя дзеяньні, якія маюць пэўны, выяўлены ў грошах кошт. Гэта датычыць і Расеі, і ЭЗ.

Карэспандэнт: А ці магчымы сцэнар дамоўленасьці гэтых двух суб'ектаў з мэтай памяняць уладу Беларусі на больш прадказальную?

Мошас: Не, немагчымы. Пагадненьне было б магчымае, калі б Расея была зацікаўленая ў дэмакратызацыі Беларусі. Але стратэгічныя мэты гэтых двух суб'ектаў не супадаюць. ЭЗ зацікаўлены ў рэфармаваньні Беларусі, у зьяўленьні нармальнай рынкавай эканомікі, якая будзе ствараць менш праблем суседзям, у палітычнай лібэралізацыі, як мінімум, і дэмакратызацыі, як максымум. Гэта і ёсьць інтарэс Эўразьвязу.

Інтарэс Крамля палягае сёньня, перш за ўсё, ва ўтрыманьні Беларусі ў сфэры расейскага геапалітычнага прыцягненьня, у захаваньні ў краіне сыстэмы, якая можа называцца «лібэралізм, дзе можна, рэпрэсіі, дзе неабходна». Гэта, уласна, сыстэма, аднатыпная той, што існуе і ў Расеі. І мне здаецца, што пры такім сур'ёзным несупадзеньні мэтаў стратэгічная дамоўленасьць Эўразьвязу і Расеі немагчымая.
І ў Эўропе і ў Расеі будуць прызнаваць рэальнасьць, якая зводзіцца да таго, што ва ўладзе сёньня знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка.

Хацеў бы яшчэ зьвярнуць увагу, што Эўропа кардынальна зьмяніла свой падыход да Беларусі ў апошнія 2-2,5 гады. Да гэтага панавала маўклівае прызнаньне таго, што Беларусь знаходзіцца ў сфэры расейскага ўплыву, што нічога там зрабіць нельга, таму што ўсім там кіруе Расея. Сёньня гэтага падыходу больш няма. Падыход зводзіцца да таго, што ў Беларусі, напэўна, сапраўды зрабіць можна ня вельмі шмат, але можна паспрабаваць. Увага да Беларусі расьце. Адкрываюцца новыя магчымасьці.

І ў Эўропе і ў Расеі будуць прызнаваць рэальнасьць, якая зводзіцца да таго, што ва ўладзе сёньня знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка. Пагадненьне аб сумеснай палітыцы Расеі і ЭЗ у дачыненьні да Беларусі, якое зводзілася б як да спробаў зьмяніць рэжым, гэтак і да спробаў кансалідаваць рэжым, мне падаецца немагчымым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG