Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка знайшоў баевікоў


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка
Лукашэнка заявіў, што патрабаваньні Захаду аб вызваленьні затрыманых за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 19 сьнежня ў Менску, у тым ліку экс-кандыдатаў, непрымальныя.

"Калі ты актыўны ўдзельнік масавых беспарадкаў, то ёсьць сьледзтва, ёсьць суд, і з табой разьбяруцца. А ўвогуле лёс і экс-кандыдатаў, і затрыманых баевікоў, якія грамілі Дом ураду, у іх руках", — заявіў Аляксандар Лукашэнка.

Як паведамляе агенцтва Інтэрфакс, Аляксандар Лукашэнка таксама сказаў, што ў ходзе сьледчых мерапрыемстваў у рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня вызначаны асобы — прыкладна 20 чалавек — якія штурмавалі Дом ураду:

"Ужо выяўлена 20 чалавек, усе па адным, па два тэрміны ўжо адседзелі. Гэта значыць, гэта людзі, якія ўжо мелі праблемы з законам. А патрабаваць ад мяне іх вызваленьня ня трэба. Мы робім, як у Францыі, у Нямеччыне".

Паводле слоў А. Лукашэнкі, "калі яны ня маюць дачыненьня да масавых пагромаў і апынуліся там, на плошчы, з ідэйных меркаваньняў, то я буду асабіста разглядаць магчымасьць вызваленьня. А калі ты вінаваты, то я ўмешвацца ня буду. У рэшце рэшт, кожны павінен адказваць за сябе. Калі хтосьці будзе ціснуць і патрабаваць, то будзе толькі горш".

"Купка адшчапенцаў магла перавярнуць краіну. Нават я шмат чаго не ўяўляў сабе", — сказаў А. Лукашэнка. Паводле яго слоў, за арганізатарамі масавых беспарадкаў стаялі "пэўныя людзі ня з нашай дзяржавы, пэўныя структуры, вялікія грошы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG