Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканская турма перададзеная пад кантроль іракцаў


У Іраку амэрыканская вайсковая турма перададзеная пад кантроль ірацкіх уладаў. Губэрнатар правінцыі Басра Шэлтаг Абад абвясьціў, што турэмны комплекс будзе перабудаваны ў гандлёвую зону.

ЗША афіцыйна завяршылі вайсковыя апэрацыі на тэрыторыі Іраку 31 жніўня. Аднак 50 тысячаў амэрыканскіх вайскоўцаў застаюцца ў Іраку, яны абучаюць мясцовых вайскоўцаў.

Паводле пагадненьня паміж ЗША і Іракам, у 2011 годзе ўсе амэрыканскія войскі будуць з Іраку выведзеныя.
XS
SM
MD
LG