Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі выйшлі на волю 2 расейцы


Беларускія ўлады вызвалілі двух з 11 расейцаў, затрыманых у Менску ў часе акцыі пратэсту апазыцыі пасьля выбараў прэзыдэнта. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на прэсавага сакратара амбасады Расейскай Фэдэрацыі ў Менску Вадзіма Гусева. Паводле ягоных словаў, двое расейскіх грамадзянаў выйшлі на волю зь ізалятара часовага ўтрыманьня ў Жодзіне, дзе адбывалі 10-дзённы адміністратыўны арышт.
XS
SM
MD
LG