Басконская тэрарыстычная арганізацыя "ЭТА" адмовіцца ад гвалтоўных дзеяньняў для дасягненьня палітычных мэтаў і падасьць Мадрыду гарантыі сур'ёзнасьці сваіх намераў. Пра гэта заявіў экс-лідэр забароненай партыі баскаў "Батасуна" Арнальда Атэгі ў інтэрвію выданьню Wall Street Journal.
Атэгі даў інтэрвію з турэмнай камеры, дзе адбывае пакараньне за спробы адрадзіць дзейнасьць "Батасуны", якую ўлады лічаць палітычным крылом "ЭТA".
Апошнім разам члены "ЭТА", якія дамагаюцца незалежнасьці Краіны Баскаў, абвяшчалі аб замірэньні сёлета ў верасьні.