Заявы ў Вашынгтоне і Эўразьвязе адносна справы Хадаркоўскага зьяўляюцца непрымальнымі спробамі ціску на суд, заявіў сёньня расейскі МЗС.
У прыватнасьці, Крэмль лічыць беспадстаўнымі заявы аб тым, што расейскі суд нібыта выбарачна ўжывае закон у справе былога ачольніка ЮКОСу Міхаіла Хадаркоўскага.
Сёньня Хамоўніцкі суд у Маскве працягвае зачытваць прысуд Хадаркоўскаму і яго былому кампаньёну Платону Лебедзеву. Напярэдадні суд ужо прызнаў абодвух зьняволеных вінаватымі ў буйным раскраданьні нафты.