Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загінула паэтка Тацяна Сапач

абноўлена
Тацяна Сапач
Тацяна Сапач
Тацяна Сапач і яе муж Сяргей Дубавец трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Літвы ўначы на 28 сьнежня. Сям'я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку.

Сяргей Дубавец трапіў у шпіталь з траўмамі, яго жонка Тацяна загінула.

Сястра Дубаўца Алена распавяла БелаПАН, што ДТЗ адбылося за 100 кілямэтраў ад Вільні, каля 22.00 27 сьнежня.

За рулём машыны знаходзіўся Дубавец, жонка сядзела побач. Аўтамабіль рухаўся на хуткасьці каля80 км/г, з-за галалёду яго занесла на сустрэчную паласу, дзе ён сутыкнуўся зь мініфургонам.

Рэдакцыя Беларускай службы Радыё Свабода выказвае глыбокія спачуваньні Сяргею Дубаўцу і ягоным блізкім.


Навумчык: "Таня Сапач была надзвычайнай на нашым курсе"



Тацяна Сапач

Паэтка, журналістка, перакладчыца.

Нарадзілася 26 жніўня 1962 году ў вёсцы Маркава (Маладэчанскі раён).

Скончыла журфак БДУ.

Заснавальніца і аўтарка культуралягічнай праграмы "Альбаросіка" на Беларускім радыё (1987-89).

Супрацоўніца радыёстанцыі "Балтыйскія хвалі" (2000-2001).

Адна з аўтарак перадачы "Палітычная геаграфія" на Радыё Свабода.

Рэдактарка і аўтарка праграмы "Віленскі сшытак" на Літоўскай нацыянальнай тэлевізіі (з 1991).

Аўтарка літаратурных перакладаў зь літоўскай і польскай моваў.

У 1992 годзе выйшаў зборнік паэзіі "Восень". У 2008 — "Няхай не пакіне нас восень".

Удзельніца праекту Радыё Свабода "Начная чытанка" (2007)


Памяці Тацяны Сапач

Вечарына паэзіі М.Багдановіча на журфаку, 1982 год. Сяргей Трусевіч, Віялета, Ларыса Малашэня, Тацяна Сапач, Ігар Гермянчук, Сяргей Дубавец.
1/4 Вечарына паэзіі М.Багдановіча на журфаку, 1982 год. Сяргей Трусевіч, Віялета, Ларыса Малашэня, Тацяна Сапач, Ігар Гермянчук, Сяргей Дубавец.
У Зоські Верас у “лясной хатцы”. Вільня, лета 1983 году. Стаяць Лявон Луцкевіч, Пётра Садоўскі, Сяргей Шупа і Сяргей Мурашка. Сядзяць Тацяна Сапач і Зоська Верас.
2/4 У Зоські Верас у “лясной хатцы”. Вільня, лета 1983 году. Стаяць Лявон Луцкевіч, Пётра Садоўскі, Сяргей Шупа і Сяргей Мурашка. Сядзяць Тацяна Сапач і Зоська Верас.
Вечарына, прысьвечаная творчасьці Тацяны Сапач у Горадні . Арганізатар вечарыны Эдвард Дмухоўскі і паэтка
3/4 Вечарына, прысьвечаная творчасьці Тацяны Сапач у Горадні . Арганізатар вечарыны Эдвард Дмухоўскі і паэтка
Тацяна Сапач чытае свае вершы
4/4 Тацяна Сапач чытае свае вершы
Previous slide
Next slide












XS
SM
MD
LG