Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан рэзка скрытыкавала сёньняшняе рашэньне Хамоўніцкага суду ў Маскве, паводле якога былы ачольнік холдынгу "ЮКОС" Міхаіл Хадаркоўскі і ягоны кампаньён Платон Лебядзеў былі прызнаныя вінаватымі ў новых злачынствах.
У прыватнасьці, Клінтан падкрэсьліла, што згаданы прысуд нанясе шкоду рэпутацыі Расеі што да датрыманьня яе міжнародных абавязаньняў у пытаньні абароны правоў чалавека, а таксама паставіць пад сумнеў сур'ёзнасьць яе намераў у паляпшэньні дзелавога клімату.
Раней сёньня Хадаркоўскі і Лебедзеў былі прызнаныя вінаватымі ў раскраданьні нафты на 30 мільярдаў даляраў, што можа прывесьці да падаўжэньня тэрміну іх зьняволеньня на гады.
Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі рэзка скрытыкавалі сёньняшні судовы вырак і заклікалі яго адмяніць.