Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Расеі зьвернецца ў Вярхоўны суд


Расейскае пасольства
Амбасада Расеі ў Беларусі не задаволена рашэньнем Менскага гарадзкога суду адносна дзевяці затрыманых грамадзян Расеі і рыхтуе зварот у Вярхоўны суд Беларусі.

Пра гэта паведаміў журналістам у Менску дарадца амбасады Вадзім Гусеў.

Як перадае «Інтэрфакс», ён заявіў: «Амбасада не задаволена вынікам разгляду скаргаў 9 з 11 расейскіх грамадзянаў, затрыманых 19-20 сьнежня ў Менску, і мае намер зьвярнуцца ў Вярхоўны суд Беларусі».

«На жаль, суд не задаволіў скаргі 9 з 11 затрыманых расейскіх грамадзянаў, якія былі прысуджаныя раённымі судамі да розных тэрмінаў адміністрацыйнага арышту ад 10 да 15 сутак ».

Паводле спадара Гусева, яшчэ дзьве скаргі будуць разгледжаны ў Менскім гарадзкім судзе 30 сьнежня.

27 сьнежня Менскі гарадзкі суд адмовіў у задавальненьні скаргаў, якія падавалі Аляксандра Баранава, Анастасія Рыбачэнка, Уладзіслаў Нікалайчык, Аляксандар Бурмістраў, Аляксей Астапенка, Дзьмітры Вахмінцаў, Сяргей Гаравы, Ільля Падпісны, Максім Астапенка.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG