Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нетаньягу абверг заяву свайго міністра



Выказваньне міністра замежных спраў Ізраіля Авігдора Лібермана, што ягоная краіна ня будзе выбачацца перад Анкарой за гібель грамадзянаў Турэччыны ў часе штурму “Флятыліі свабоды”, ёсьць прыватнай думкай міністра. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Ізраіля Беньямін Нетаньягу.

Лібэрман зрабіў сваю заяву ў нядзелю, пасьля таго, як кіраўнік МЗС Турэччыны Ахмет Давутоглу сказаў пра жаданьне Анкары палепшыць адносіны з Ізраілем. Пры гэтым кіраўнік турэцкага зьнешнепалітычнага ведамства настойваў на тым, што Ізраіль павінен прынесьці прабачэньні за гібель грамадзянаў Турэччыны у выніку сутыкненьня з ізраільскім спэцназам.

Заява Лібэрмана прагучала ў дзень, калі тысячы людзей сустракалі ў Стамбуле карабель “Маві Мармара”. Ён ўзначальваў флятылію, якая ішла ў траўні ў заблякаваны ізраільцянамі сэктар Газа і была спыненая ізраільскімі вайскоўцамі.
XS
SM
MD
LG