Сваякам затрыманых у Іране двух нямецкіх журналістаў не дазволілі сустрэцца зь імі.
Сястра карэспандэнта і маці фатографа нямецкага выданьня Bild Am-Sonntag прыбылі ў Тэгеран, каб пабачыцца з роднымі. Разам зь імі быў амбасадар Нямеччыны ў Іране. Раней амбасада Нямеччыны ў Іране паведаміла, што ўлады Ірану дазволілі сустрэчу.
Нямецкія грамадзяне былі затрыманыя 10 кастрычніка сёлета, калі бралі інтэрвію у сына Сакіне Махамадзі Ашціяні, якую прысудзілі да сьмерці па абвінавачваньні у шлюбнай здрадзе.